BE RU EN

Мікалай Лазавік: На выбарах у Беларусі дастаткова двух назіральнікаў АБСЕ

  • 17.01.2008, 13:04

Сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік лічыць, што Беларусі варта прыняць рашэнне аб абмежаванні колькасці міжнародных назіральнікаў.

"Нам з Расеяй варта падумаць аб абмежаванні складу місіі назіральнікаў АБСЕ", – заявіў М.Лазавік на прэс-канферэнцыі ў Менску. "12 назіральнікаў ад АБСЕ прысутнічалі на выбарах у Польшчы, 20 – у ЗША, у Беларусі – 700. Навошта нам столькі?", – задаў пытанне сакратар ЦВК.

Паводле яго слоў, калі параўнаць колькасць назіральнікаў на выбарах у ЗША прапарцыйна выбарчым участкам, то ў Беларусі дастаткова будзе двух чалавек. "Ну, у крайнім выпадку, некалькіх дзесяткаў", – сказаў М.Лазавік.

Апошнія навіны