BE RU EN

Вязьня Акрэсьціна не дазволілі павіншаваць з народзінамі

  • 21.01.2008, 10:24

Адміністрацыія турмы на вуліцы Акрэсьціна адмовіліся перадаць вязьню Анатолю Шумчанку віншавальныя паштоўкі.

Прадпрымальнікі на рынках сабралі дзесяткі подпісаў і віншавальных паштовак, каб сёньня раніцай перадаць іх у камэру лідэру рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі “Перспектыва” Анатолю Шумчанку ў турму на вуліцы Акрэсьціна, паведамляе “Радыё Свабода”.

Анатоль Шумчанка адбывае 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу і дэманстрацыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Мітынг адбыўся на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу.

Арышты таксама адбываюць больш за чатыры дзясяткі чалавек. У асноўным – актывісты моладзевага дэмакратычнага руху. Некаторыя зь іх не ўдзельнічалі ў акцыі, але іх затрымалі пазьней і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Апошнія навіны