BE RU EN

МТС павялічыла абаненцкую базу ў Беларусі на 18,4%

  • 22.01.2008, 12:37

ААТ «Мобильные ТелеСистемы», найбуйнейшы аператар сотавай сувязі ў Расеі і краінах СНД, паведамляе, што кансалідаваная колькасць абанентаў кампаніі па стане на 31 снежня 2007 года склала 81,97 мільёна карыстальнікаў.

У снежні 2007 года кансалідаваная абаненцкая база МТС павялічылася на 1,76 мільёна абанентаў. У Беларусі іх колькасць за мінулы год павялічылася з 3,21 мільёна да 3,80 мільёна – на 590 тыс. або на 18,4%.

Апошнія навіны