Кінавынікі года Беларусі: 6 фільмаў і 14,2 млн. гледачоў
- 23.01.2008, 12:44
За мінулы год на кінастудыі "Беларусьфільм" створаныя 7 мастацкіх фільмаў: "Рыфмуецца з каханнем", "Маёр Ветраў", "Радзіма або смерць", "Ворагі", "Чаклун і Румба", "Шчыт бацькаўшчыны", "Вока за вока". Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" у 2007 годзе атрымала ад рэалізацыі кінапрадукцыі Br3,2 млрд., што ў тры разы больш, чым у 2006 годзе. Пра гэта на калегіі Міністэрства культуры Беларусі па выніках працы галіны летась паведаміў кіраўнік ведамства Уладзімір Матвейчук.
Ён адзначыў, што летась свабодны астатак прыбытку склаў Br1,3 млрд.
Па выніках 2007 года можна казаць пра рост наведвальнасці кінавідэасенсаў і аб'ёму платных паслуг ад кінавідэапаказаў. Так, летась кіназалы наведалі 14,2 млн. гледачоў, што на 287,6 тыс. больш, чым у 2006 годзе.
Аб'ём платных паслуг ад кінавідэапаказаў за мінулы год склаў Br21,7 млрд., што на Br5,2 млрд. больш, чым у папярэднім годзе. Больш як палова прыбыткаў у гэтай сферы прыходзіцца на долю менскага "Кінавідэапракату".