BE RU EN

Яшчэ адзін арышт за акцыю пратэсту

  • 23.01.2008, 15:35

Прадпрымальнік з Гомеля Уладзімір Няпомняшчы быў затрыманы пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, ноч правеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак учора ягоны лёс так і ня быў высветлены.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна” толькі сёння, ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам агульная колькасьць пакараных удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў склала 22 чалавекі.

Нагадаем, 21 студзеня падчас разгону акцыі пратэсту прадпрымальнікаў на праспекце Незалежнасці побач гатэля “Менск” было затрымана каля 30 чалавек. Некаторых потым адпусцілі, аднак 22 чалавекі былі засуджаныя да буйных штрафаў альбо арышту.

Апошнія навіны