BE RU EN

Саўмін забараніў дзецям вучыцца за мяжой без апекуна

  • 23.01.2008, 15:49

У Беларусі прыняты новы парадак накіравання дзяцей у замежныя школы і каледжы. Дагэтуль ніякіх дакументаў, якія агаворвалі вучобу за мяжой дзяцей, у якіх ёсць бацькі, у Беларусі не існавала.

Бацькі самі маглі выбіраць месца вучобы для свайго дзіцяці ў любым месцы зямнога шара. Галоўнае, каб базавая школьную адукацыю ён атрымаў у краіне, паведамляе «КП в Беларуси».

Цяпер жа ў пастанове Савета міністраў гаворыцца, што павінны зрабіць бацькі, калі ў іх, напрыклад, знайшліся грошы для навучання свайго дзіцяці ў закрытым пансіёне ў Англіі. Калі дзіця едзе за мяжу разам з імі, то ім давядзецца толькі апавясціць пра гэта органы адукацыі.

Калі ж школьнік адпраўляецца на вучобу адзін, трэба будзе сабраць вялізную колькасць дакументаў. Бацькам дзіцяці, якому 14 гадоў яшчэ не споўнілася, давядзецца паказаць дамову з навучальнай установай, у якім будзе гарантавацца не толькі вучоба, але і пражыванне, харчаванне і медыцынскае абслугоўванне. Калі вучань старэйшы за 14 гадоў, то службоўцы патрабуюць запрашэнне або копію дамовы з замежнай навучальнай установай.

Праўда, існуе яшчэ адзін варыянт – знайсці апекуна ў той краіне, куды вы вырашылі адправіць за ведамі свайго сына ці дачку.

Апошнія навіны