Беларусы Касціцыны набралі 5 ачкоў у пераможным матчы "Манрэаля"
- 23.01.2008, 16:54
У чарговым паядынку чэмпіянату НХЛ "Манрэаль" на сваёй пляцоўцы разграміў "Бостан" – 8:2, паведамляе “Прессбол”.
Беларускі форвард гаспадароў Андрэй Касціцын закінуў дзве шайбы і зрабіў адну дзейсную перадачу, а яго брат Сяргей запісаў у актыў два галявыя пасы.