BE RU EN

Мытня абяцае не падвышаць мыту

  • 24.01.2008, 13:11

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі цяпер не разглядае магчымасці павелічэння ставак мытных пошлін на ўвоз легкавых і грузавых аўтамабіляў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў ДМК Сяргей Палудзень.

"ДМК не валодае інфармацыяй пра планы павелічэння мытных ставак на ўвоз легкавых аўтамабіляў", – падкрэсліў ён. "Калі ў Беларусі будзе арганізаванае зборачная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, то стымуляванне такой вытворчасці можа здзяйсняцца і праз іншыя рычагі, а не толькі праз мытныя пошліны", – цытуе "Інтэрфакс" Сяргея Палудзеня. Кажучы пра пошліны на ўвоз ужываных грузавых аўтамабіляў, ён зазначыў, што "ў Беларусі яны і так даходзяць да 50%".

Апошнія навіны