BE RU EN

Супраць ваўкавыскага хакера распачалі крымінальную справу

  • 24.01.2008, 14:44

Крымінальная справа распачатая супраць 32-гадовага жыхара Ваўкавыска па факце ўнясёння зменаў у існуючыя праграмы.

Падрабязнасці даведаўся карэспандэнт "Еўрарадыё" Сяргей Апановіч:

“Хлопец распрацаваў камп’ютарную праграму, якая уносіла змены на старонку аднаго з ваўкавыскіх сайтаў. Гэтая праграма на працягу шасці месяцаў уносіла змены ў інфармацыю на галоўнай старонцы сайта і такім чынам змяняла яго змест.

Як паведамілі супрацоўнікі аддзела па супрацьдзеянні злачынствам у сферы высокіх тэхналогіяў Гродзенскага УУС, гэта было не першае злачынства ўчыненае “ваўкавыскім хакерам”. Ужо з верасня мінулага года хлопец знаходзіцца пад вартай. Колькасць злачынстваў, якія ён учыніў у мінулым, увесь час папаўняецца”.

Апошнія навіны