BE RU EN

У Менску абвешчаная эпідэмія грыпу

  • 25.01.2008, 9:05

З 21 студзеня ў Менску адзначаецца вялікі рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі і грыпам – паказчыкі больш як у 3 разу перавышаюць парогавыя ўзроўні.

Цягам гэтага тыдня (з 21 па 24 студзеня) у сталічныя ўстановы аховы здароўя з нагоды ВРВІ і грыпу звярнуліся больш за 17,5 тыс. чалавек. 52% захварэўшых склалі дзеці да 14 гадоў. Шпіталяваныя 157 чалавек, у тым ліку 137 дзяцей да 14 гадоў, паведамляе БелТА.

Пастанова аб правядзенні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у перыяд уздыму захворвання ВРВІ і грыпам у сталіцы падпісаў напярэдадні галоўны санітарны лекар горада.

Апошнія навіны