BE RU EN

Менчукам не даюць забыць пра палітвязняў (фота)

  • 25.01.2008, 10:20

Расцяжка з лозунгам "Свабоду палітвязням!" была вывешаная ў чацвер у мікрараёне Зялёны Луг. Актывісты "JEANS - за свободу!" замацавалі яе на мосце па МКАД у ажыўленым месцы недалёка ад рынку "Экспабел".

Штодня ў цэнтры горада з'яўляюцца і партрэты актывістаў, затрыманых на акцыях 10, 16 і 21 студзеня.

Дарэчы, сёння з 17.00 да 19.00 на свабоду выйдуць каля 20 моладзевых актывістаў, затрыманых 10 студзеня.

Апошнія навіны