BE RU EN

На беларуска-польскай мяжы страйкуюць польскія мытнікі

  • 25.01.2008, 10:30

Страйк польскіх мытнікаў ускладніў сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. Польскія мытнікі абвясцілі страйк і цалкам спынілі працу ў пунктах пропуску "Дамачова" і "Варшаўскі мост".

На пунктах пропуску "Пясчатка" і "Казловічы" скарочаная колькасць працоўных мытнікаў, і пропуск транспарту ў абодва бакі здзяйсняецца вельмі павольна. У "Казловічах", паводле інфармацыі на раніцу 25 студзеня, утварылася чарга з 150 аўтамабіляў, паведамляе БелТА.

У Дзяржпамежкамітэце рэкамендуюць беларускім грамадзянам адмовіцца ад планаў перасячэння беларуска-польскай мяжы на аўтамабілях і, па магчымасці, скарыстацца чыгуначным транспартам. На чыгуначных пунктах пропуску сітуацыя пакуль стабільная.

Апошнія навіны