Алеся Марачкіна «выразалі» з кампаніі мастакоў (фотафакт)
- 28.01.2008, 10:05
Апроч чорнага спісу забароненых музыкаў у Беларусі існуе і спіс забароненых мастакоў. На афіцыйным узроўні ўлады ўсяляк пазбягаюць любога згадвання пра людзей, якія ўваходзяць у творчае аб'яднанне "Пагоня".
У кнізе "Мiкола Селяшчук. Гучанне музыкi нябёсаў", якая выйшла сёлета, кіраўніка "Пагоні", вядомага беларускага мастака Алеся Марачкіна ў літаральным сэнсе "выразалі" з фатаграфіі.
1. 1992 год. На парозе Акадэміі мастацтваў – Уладзімір Тоўсцік, Уладзімір
Савіч, Мікола Селяшчук, Уладзімір Басалыга, Гаўрыла Вашчанка, Алесь Марачкін,
Леанід Шчамялёў, Уладзімір Зінкевіч.
Намінанты прэміі "Чалавек года". Фота Уладзіміра Футра.
Апублікаванае 22 студзеня 1993 года ў газеце "Советская Белоруссия".

2. 1992 г. На парозе Акадэміі мастацтваў – Уладзімір Тоўсцік, Уладзімір
Савіч, Мікола Селяшчук, Уладзімір Басалыга, Гаўрыла Вашчанка,..., Леанід
Шчамялёў, Уладзімір Зінкевіч.
Фота Уладзіміра Футра.
Апублікаванае ў 2008 годзе, у кнізе "Мiкола Селяшчук. Гучанне музыкi нябёсаў".
Выдавецтва УП "Мастацкая лiтаратура". Мастацкі рэдактар М.Шкурпіт, рэдактар І.Паланейчык, складальнік Н.Шаранговіч.
