BE RU EN

Беларускага амбасадара ў Аргенціне падазраюць у махінацыях з машынамі

  • 28.01.2008, 11:31

Вышэйшыя судовыя інстанцыі Аргенціны 24 студзеня выдалі распараджэнне аб правядзенні расследавання ў дачыненні да дыпламатычных прадстаўнікоў высокага ўзроўню шэрагу замежных краін па справе аб бязмытным увозе аўтамабіляў.

Як паведамляе сайт “Беларускія навіны” са спасылкай на кітайскае інфармагенцтва “Сіньхуа”, пад падазрэннем аказаліся амбасадары 14 краін: Беларусі, Балівіі, Нігерыі, Уругвая, Пакістана, Пяру, Расіі, Чылі і Эквадора, а таксама консулах шматлікіх краін.

Яны будуць прыцягвацца да судовага расследавання, паколькі ў аргенцінскіх уладаў ёсць падазрэнне, што ў краіну былі бязмытна ўвезеныя 98 аўтамабіляў.

Прадстаўнік МЗС Аргенціны прызнаў, што гэтыя дыпламаты валодаюць імунітэтам і ім не можа быць прад'яўлена абвінавачанне. Разам з тым, калі яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, то могуць быць высланыя з краіны.

Варта адзначыць, што беларускі амбасадар у Аргенціне, а таксама Чылі і Уругваі па сумяшчальніцтве Вадзім Лазерка быў вызвалены з гэтай пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 3 студзеня 2008 года.

Апошнія навіны