Прэм'ер-міністр Польшчы едзе ўгаворваць мытнікаў
- 28.01.2008, 13:12
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведае сёння ўсходнюю мяжу Польшчы для перамоваў з кіраўніцтвам органаў мытнай службы.
У праграме паездкі – перамовы з кіраўнікамі мытных службаў трох прымежных ваяводстваў – Падляскага, Падкарпатскага і Люблінскага, а таксама сустрэча з мясцовымі ваяводамі, паведамляе РІА Новости.