Мемарыял – у памяць аб згубленых ільготах
- 28.01.2008, 13:26
27 студзеня ў падземным пераходзе поруч Камароўскага рынку ў Менску з'явіўся мемарыял у памяць аб скасаваных 17 снежня 2007 года ільготах і прымеркаваны да саракавін па страце льгот.
Акцыя была праведзеная актывістамі кампаніі "Еўрапейская Беларусь" і фактычна стала апошнім развітаннем з сацыяльнымі льготамі ў Беларусі. Мерапрыемства было наладжанае ў падтрымку распачатай кампаніі па зборы подпісаў за ўступленне Беларусі ў Еўразвяз і насіла дэвіз "За еўрапейскія льготы!"
Варта адзначыць, што ў большасці краін Еўразвяза льготы ўсё-ткі ёсць. У прыватнасці, скідкі на лекі, атрымліваемыя па рэцэпце для ўсіх катэгорый грамадзян, а таксама на праезд і білеты ў музеі, тэатры, кіно для студэнтаў і пенсіянераў.