BE RU EN

У Расеі разбіўся аўтобус з прадпрымальнікамі

  • 28.01.2008, 14:09

Як паведаміла карэспандэнту «БЭ» адна з пацярпелых, прадпрымальніца з Барысава, аварыя адбылася ў пятніцу каля гадзіны дня зблізку горада Вязьма Смаленскай вобласці. Аўтобус, у якім дваццаць пяць прадпрымальнікаў вярталіся з Чаргізаўскага рынку, з'ехаў у кювет і перавярнуўся.

«Пэўна, аўтобус ужо не паправіць – ляжаў на страсе, усё шкло вылецела. Пасажыры, у асноўным, атрымалі рэзаныя раны ад вокнаў, якія разбіліся. У пяцёх чалавек былі пераломы, іх забралі ў шпіталь Вязьмы, аказалі там меддапамогу, пасля чаго пасажыры адправіліся дамоў, у Барысаў, на спадарожным транспарце», – цытуе пацярпелую «Борисов электронный».

Апошнія навіны