Беларусы на этапе Кубка свету па фрыстайле заваявалі "золата", "срэбра" і "бронзу" (відэа)
- 28.01.2008, 14:19
Ала Цупер, Антон Кушнір і Зміцер Дашчынскі заваявалі адпаведна залаты, срэбны і бронзавы медалі на 4-м этапе Кубка свету ў Монт-Габрыэле.
На этапе Кубка свету, які адбыўся ў канадскім Монт-Габрыэле, беларуска Ала Цупер з вынікам 201.02 заняла 1-е месца.
У мужчынскіх спаборніцтвах нашы суайчыннікі таксама без узнагарод не засталіся. Антон Кушнір стаў 2-м – 243.72, а Зміцер Дашчынскі размясціўся на 3-й пазіцыі - 243.58. Роўных жа не было канадцу Стыву Омішлу – 249.72, паведамляе "Прессбол".
Фота yahoo.com