BE RU EN

Менск дэманструе салідарнасць з палітвязнямі (фота)

  • 29.01.2008, 9:31

28 студзеня ў раёне станцыі метро "Пушкінская" прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. 19 актывістаў JEANS трымалі ў руках партрэты Таццяны Цішкевіч і Паўла Кур’яновіча, якія атрымалі па 20 сутак арышту за ўдзел у акцыях 10 і 16 студзеня.

Гэтая акцыя не была прымеркаваная да якойсьці даты. Актывісты толькі нагадалі менчукам пра сітуацыю ў Беларусі. А рэаліі такія, што нязгодных садзяць у турмы і адлічваюць з універсітэтаў, піша сайт jeans-by.com.

У дні акцый пратэсту студэнтаў сілком трымаюць у навучальных установах і арганізуюць "добраахвотна-прымусовыя" канцэрты або экскурсіі. Улада лічыць моладзь самай небяспечнай сацыяльнай групай. Маладых людзей судзяць па хлуслівых абвінавачваннях толькі за тое, што яны выказваюць свае думкі ўслых. За тое, што яны не баяцца.

Апошнія навіны