У Менску пройдзе тэлемост з Ватыканам
- 29.01.2008, 11:00
1 сакавіка беларускія каталікі ўпершыню возьмуць удзел у малітоўным тэлемосце Менск-Ватыкан з удзелам Папы Рымскага Бенедыкта XVI.
Правядзенне тэлемоста прымеркаванае да VI Еўрапейскаму дня студэнтаў універсітэтаў. Мерапрыемства пачнецца а 18 гадзіне ў менскім Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе БелТА.
"Тэлемост з Святым Пасадам праводзіцца штогод падчас Вялікага паста, каб у малітве ружанца моладзь у розных кутках планеты звязалася з Святым бацькам", – растлумачылі ў курыі Менско-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
У гэты год у малітве з сваімі аднагодкамі, якія разам з Бенедыктам XVI збяруцца ў зале Паўла VI у Ватыкане, будуць удзельнічаць маладыя людзі з Беларусі, Румыніі, Італіі, Францыі, Гішпаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кубы, Бразіліі і Эквадора.