BE RU EN

У Латвіі разгараецца "пашпартны скандал"

  • 29.01.2008, 12:09

Паліцыя бяспекі Латвіі абвясціла пра раскрыццё злачыннай сеткі, у якую ўваходзілі ў асноўным дзяржаўныя службоўцы, якія займаліся вырабам латвійскіх пашпартоў. Цягам некалькіх гадоў сотні фальшывак былі прададзеныя грамадзянам Расеі, Украіны і Беларусі, а таксама неграмадзянам Латвіі.

Скандал ужо паспелі назваць самай буйной афёрай у гісторыі Латвіі. І самай грашовай. Заказчыкі не скупіліся. На чорным рынку пашпарт краіны Еўразоны каштуе ад 40 да 100 тысяч еўра. Латвійскія дакументы выгодныя тым, што візуальна яшчэ не так вядомыя ў Еўропе, але валодаюць усімі перавагамі грамадзян Еўразвяза. Усяго ў махінацыях падазраюцца паўтара дзесятка службоўцаў, двое з іх арыштаваныя.

У паліцыі ўпэўніваюць, што ўсе ўладальнікі фальшывых пашпартоў ужо вядомыя і дакументы ануляваныя. Але найбольшую боязь выклікае не той факт, што хтосьці хацеў нелегальна скарыстацца еўрапейскімі перавагамі або купіць нерухомасць у Юрмале, а тое, што злачынцамі апынуліся службоўцы, закліканыя стаяць на варце інтарэсаў дзяржавы.

Сярод аднаго з галоўных фігурантаў справы аб фальшывых пашпартах называюць былога дырэктара Дэпартамента Рэгістра жыхароў Аліту Магоне. Незадоўга да скандалу яна паспела звольніцца з пасады і цяпер у спісе асноўных падазраваных.

Апошнія навіны