BE RU EN

У Магілёве прадпрымальнікі выйшлі на плошчу

  • 3.01.2008, 11:34

Сёння больш за 150 індывідуальных прадпрымальнікаў рынкаў Магілёва выйшлі на цэнтральную плошчу горада перад будынкам аблвыканкама, паведамляе Радыё Свабода.

Акцыя пратэсту накіраваная супраць прэзідэнцкага ўказу № 760, пункт 1.1 якога забараняе ІП выкарыстоўваць у якасці наёмных працаўнікоў асоб, якія не з'яўляюцца членамі сям'і або блізкімі сваякамі. Да 31 снежня 2007 года ІП павінны былі звольніць такіх працаўнікоў.

Удзельнікі акцыі патрабуюць перамоваў з кіраўніцтвам аблвыканкама. Мяркуюць, што грамадскі савет прадпрымальнікаў перадасць у аблвыканкам калектыўны зварот.

Апошнія навіны