Рафшан і Джумшут прыедуць працаваць у Менск
- 30.01.2008, 9:10
"У Беларусі могуць узнікнуць праблемы з нелегальнай міграцыяй," – заявіў учора кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы Расеі Кастусь Рамаданаўскі МС РФ. "Я б пазайздросціў той сітуацыі, якая цяпер у Беларусі – нелегальных мігрантаў вельмі мала", – заявіў ён журналістам 29 студзеня ў Менску.
Ён адзначыў, што ў гэтай сферы ў Беларусі больш парадку, чым у Расеі. "Але з нейкімі галапуючымі тэмпамі эканомікі і патрэбай у працоўных руках пытанні ўзнікнуць", – заявіў Рамаданаўскі. Паводле яго слоў, спецыялісты бачаць, што барацьба за працоўныя рукі ў Беларусі ўжо пачалася.