BE RU EN

Яшчэ адна ўдзельніца акцыі пратэсту выйшла на свабоду

  • 30.01.2008, 15:46

Моладзевая актывістка Таццяна Цішкевіч вызваленая з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Нягледзячы на тое, што яе, як і астатніх палітвязняў, выпусцілі на некалькі гадзін раней за тэрмін, урачыстую сустрэчу сарваць не атрымалася, бо яе сябры дзяжурылі ля сцен турмы і РУУС Маскоўскага раёна з самай раніцы.

Нагадаем, што Таня была арыштаваная 10 студзеня і асуджаная на 20 сутак арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны