BE RU EN

Маладыя палітыкі Еўропы: Нельга забываць пра дыктатуру ў Беларусі

  • 31.01.2008, 9:10

Моладзевы савет Паўночных краін заклікаў Савет міністраў Паўночных краін «аказаць ціск на Беларусь з мэтай дэмакратызацыі».

На думку маладых палітыкаў, урадам паўночных краін варта «надаваць больш увагі пытанням правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі». «Беларусь – дыктатура, пра якую нельга забываць», – заявіла старшыня Моладзевага савета Паўночных краін Лісбет Сайер Гецшэ на пасяджэнні прэзідыума 29 студзеня.

Кіраўніца моладзевых палітыкаў распавяла пра тое, што нядаўна прадстаўнікі Моладзевага савета наведалі Менск і 10 студзеня апынуліся сведкамі затрымання беларускай моладзі, частка якіх была арыштаваная за ўдзел у дэманстрацыі, піша БелаПАН.

Паўночны савет быў заснаваны ў 1952 годзе і з'яўляецца органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва краін Паўночнай Еўропы. Савет складаецца з 87 абіраных сяброў парламента, якія ўяўляюць пяць краін – Данія, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя і тры аўтаномныя тэрыторыі (Фарэрскія выспы, Грэнландыя і Аландскія выспы).

Асаблівасць Паўночнага савета ў тым, што сябры парламента і прадстаўнікі ўрадаў сустракаюцца на штогадовых сесіях Паўночнага савета для абмеркавання палітычных пытанняў.

Апошнія навіны