BE RU EN

У цэнтры Менску гарэў Беларускі дом друку (відэа)

  • 31.01.2008, 12:15

Узгаранне адбылося ўчора вечарам на даху Беларускага дома друку.

Падрабязнасці здарэння Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар гарадскога аддзялення МНС Глеб Свірыд:

“Праводзіліся працы на даху і загарэўся бітум. Як такога, пажару не было. Але з-за таго, што Дом друку лічыцца аб’ектам павышанай катэгорыі небяспекі, туды прыехала дзесяць нашых машын”.

Аднак, паводле словаў Свірыда, рэальна ў тушэнні ўзгарання ўдзельнічала толькі адна пажарная машына. Паводле папярэдняй версіі, яго прычынай стала парушэнне патрабаванняў да працы з “адкрытым агнём”.

Апошнія навіны