BE RU EN

Цэны на газ у Еўропе да 2020 года вырастуць на 20%

  • 31.01.2008, 13:09

Цэны на газ у Еўропе, якія сёння значна ніжэйшыя, чым у ЗША, да 2020 года вырастуць па меншай меры на 20%, прагназуюць эксперты міжнароднай кансалтынгавай кампаніі A.T. Kearney.

"Гэтае падвышэнне адбудзецца ў кантэксце росту спажывання газу хатнімі гаспадаркамі, рызыкай яго недахопу і канкурэнцыяй паміж Еўропай, Кітаем і Індыяй за доступ да прыроднага газу з Расеі", – адзначаюць аўтары даследавання, вытрымкі з якога апублікавалі ў чацвер бельгійскія СМІ.

Паводле ацэнак Еўракамісіі, да 2020 года спажыванне газу Еўропай павялічыцца на 26% у выніку росту запатрабаванняў у "блакітным паліве" з боку хатніх гаспадарак і электраэнергетык, а таксама скарачэння аб'ёмаў вытворчасці на газавых радовішчах у Паўночным моры.

Эксперты кампаніі A.T. Kearney сцвярджаюць, што Еўропа ў гэтай сітуацыі будзе змушаная нарошчваць аб'ёмы імпарту газу з Расеі, Нарвегіі, Алжыра, Нігерыі, Катару і нават Ірана.

Апошнія навіны