BE RU EN

Міліцыянтам-лжэсьведкам даслалі партрэт палітвязьня

  • 4.01.2008, 9:13

Дзесяткі лістоў на адрэсы падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Ламазы й ягонага намесьніка маёра міліцыі Сяргея Кузькова былі накіраваныя ўчора актывістамі Маладога Фронту й шматлікімі іншым неабыякавымі людзьмі.

У капэрты былі ўкладзеныя партрэты палітвязьня Артура Фінькевіча з подпісам “Паглядзі яму ў вочы!”. Нагадаем, што менавіта Аляксандар Ламаза й Сяргей Кузькой зьяўляліся практычна галоўнымі “сьведкамі” на судзе маладафронтаўца. Гэтыя два “праваахоўнікі” нібыта завучыўшы з адной паперы, відаць загадзе зьверху, абвінавачвалі аднаго зь лідэраў “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча ў парушэньні рэжыму знаходжаньна на “хіміі”.

Прэс-служба “Маладога Фронта” адзначае той факт, што ўжо ў ізалятары Артур Фінькевіч быў дапытаны паводле крымінальнае справы ўзбуджанай супраць самога спадара Кузькова за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі. Але пасьля судовага працэсу над маладафронтаўцам інфармацыя аб гэтай крымінальнай справе так і не патрапіла ў СМІ па прычыне таго, што яна нібыта не была ўзбуджаная. Такім чынам вельмі верагодным зьяўляецца той факт, што злачынцу Кузькову быў прапанаваны варыянт спыненьня справы супраць яго за хлусьлівыя сьведчаньні супраць Артура Фінькевіча.

Міліцыянты-лжэсьведкі

Апошнія навіны