Грузія выбірае прэзідэнта
- 4.01.2008, 10:46
Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Грузіі адбудуцца 5 студзеня 2008 года, заявіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.
"Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 5 студзеня", – сказаў прэзідэнт Грузіі ў чацвер у тэлезвароце, паведамляе РІА “Новости”.
"Я па ўласнай волі ўжо другім разам іду на скарачэнне свайго прэзідэнцкага тэрміна і раблю я гэта з той прычыны, што лічу, што Грузія дэмакратычная краіна. Я лічу, што 5 студзеня будзе дэманстрацыя волі народа", – заявіў Саакашвілі.
Паводле яго слоў, ён "дае шанец апазіцыі даказаць сваю сілу".
Папярэднія выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 4 студзеня 2004 года. Паводле Канстытуцыі Грузіі, тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў складае пяць гадоў.
Раней Саакашвілі прапаноўваў парламенту ўнесці змены ў Канстытуцыю з тым, каб правесці наступныя прэзідэнцкія выбары на год раней пакладзенага тэрміна – у 2008 годзе адначасова з парламенцкімі выбарамі, якія павінны адбыцца ў канцы 2008 года.