У цэнтры Менску -- транспарант «Свабоду Фінькевічу!» (Фота)
- 8.01.2008, 9:17
Расьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вывешаная актывістамі “Маладога Фронту” ўчора ўвечары ў самым цэнтры Менску, на перакрыжаваньні вуліцаў Маскіма Багдановіча й Веры Харужай.
Расьцяжка правісела каля паловы гадзіны, за гэты час яе пасьпела ўбачыць даволі вялікая колькасьць людзей, дзякуючы таму, што быў абраны зручны час, калі людзі вярталіся з працы. Пазьней расьцяжку зьнялі супрацоўнікі міліцыі. Маладафронтаўцы працягваюць сваю штодзённую кампанію ў абарону самага маладога палітвязьня Беларусі, аднаго зь лідэраў моладзевага нацыянальнага руху Артура Фінькевіча, якога асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі нібыта а парушэньне рэжыму адбываньня пакараньня на “хіміі”. Моладзевага лідэра асудзілі да двух гадоў “хіміі” за графіці “Мы хочам новага!” і “Дастал!”.