BE RU EN

Літва патрабуе кампенсавання за савецкую акупацыю

  • 8.01.2008, 10:00

Прэзідэнт Валдас Адамкус на пасяджэнні калегіі МЗС заявіў, што Літва будзе настойваць на прызнанні Расеяй факту савецкай акупацыі і пакрыцці шкоды.

Памер кампенсавання ўрад Літвы вызначыў разам з экспертамі некалькі гадоў таму. Але да прамых перамоваў з Масквой пакуль не дайшло.

Адамкус заявіў, што Літва "будзе працягваць падтрымку рэформ і пашырэнне дэмакратыі ва Украіне, Беларусі і краінах Закаўказзя". Ён заклікаў падрыхтавацца да старшынства Літвы ў АБСЕ ў 2011 годзе і ў ЕЗ у 2013 годзе, бо тады Вільня актыўна будзе дапамагаць вырашаць "замарожаныя канфлікты" ў Малдове і на Каўказе.

Апошнія навіны