BE RU EN

Моладзь даносіць праўду праз графіці (Фота)

  • 8.01.2008, 13:58

У Менску ўздоўж чыгуначнкі ў напрамку Воршы зьявіліся палітычныя графіці “Свабоду Артуру Фінькевічу!”, “Фінькевіча на Свабоду! Халуёў рэжыму за краты!” і іншыя. Актывісты “Маладога Фронту” працягваюць сваю штодзённую кампанію ў абарону аднаго са сваіх лідэраў.

Надпісы даволі добра бачныя з усіх цягнікоў і электарацыяў, што праходзяць у аршанскім напрамку.

«Артур Фінькевіч быў асуджаны за палітычныя графіці на два гады хіміі, а пазьней яшчэ пасьля адмовы супрацоўнічаць са спэцслужамі, улады кінулі аднаго з нашых лідэраў у турму на паўтары гады. Некаторыя людзі лічаць нібыта графіці на платах альбо сьценах – гэта сапраўды парушэньне закону. Аднак у таталітарнае дзяржаве, дзе няма незалежных радыё й ТВ, дзе забароненыя незалежныя газэты, а за распаўсюд улётак можна патрапіць у турму, палітычнае графіці зьяўляецца адным зь нешматлікіх сродкаў агітацыі й распаўсюду інфармацыі,” – паведаміў адзін з маладафронтаўцаў.

Апошнія навіны