BE RU EN

Дзяржаўная прапаганда патрабуе грошай

  • 9.01.2008, 10:09

У бюджэце на 2008 год на фінансаванне дзяржаўных СМІ прадугледжана больш за 158 мільярдаў рублёў, што ў эквіваленце складае каля 74 млн. долараў.

Гэта вынікае з закона «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год», прынятага 26 снежня 2007 г. (зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 27.12.2007 пад нумарам 2/1400).

Паводле закона, на патрэбы тэлебачання і радыёвяшчання ў бюджэце прадугледжана больш за 121 млрд. рублёў, на патрэбы перыядычнага друку і выдавецтваў — больш за 15 млрд., на «іншыя выдаткі сродкаў масавай інфармацыі» — больш за 21 млрд. рублёў.

У 2007 г. на фінансаванне СМІ выдаткоўвалася каля 64 млн. долараў, у 2006 г. — больш за 60 млн., у 2005 г. — каля 40 млн., у 2004 г. — менш за 30 млн. долараў, нагадвае прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны