Аўтарынак «Малінаўка» збіраецца пратэставаць
- 9.01.2008, 18:07
Прадпрымальнікі аўтарынка «Малінаўка» збіраюцца 10 студзеня закрыць свае гандлёвыя месцы і выйсці на Кастрычніцкую плошчу на мітынг пратэсту. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі самі прадпрымальнікі.
«Напішыце абавязкова – аўтарынак “Малінаўка” заўтра не працуе. Сфармаваная група актывістаў, мы распаўсюдзілі інфармацыю сярод сваіх калегаў. Спадзяемся на ўсеагульную салідарнасць. А 12 гадзіне прыйдзем на Кастрычніцкую плошчу», – паведамілі прадпрымальнікі.
Нагадаем, што прадпрымальнікі пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2008 года і які забараняе індывідуальным прадпрымальнікам браць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя блізкіх сваякоў, і патрабуюць ад улад увядзення мараторыя на дзеянне ўказу да прыняцця закона аб малым і сярэднім бізнэсе.