BE RU EN

Затрыманы Вячаслаў Сіўчык

  • 9.01.2008, 20:47

Увечары 9 студзеня ў Менску затрыманы грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык. Апазіцыянер актыўна дапамагаў прадпрымальнікам у адстойванні іх правоў.

Па мабільным тэлефоне Сіўчык паспеў паведаміць, што яго затрымалі прыкладна ў 19.10 на скрыжаванні вуліц Старажоўскай і Багдановіча. Актывіста даставілі да будынка УУС Цэнтральнага раёна. Палітык паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97: для таго, каб апраўдаць пазапраўнае затрыманне, міліцыянты абвінавацілі яго ў нецэнзурнай лаянцы. Ноч да суду Сіўчык змушаны быў правесці ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.

На 10 студзеня ў Менску запланаваная акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Месяц таму, 10 снежня, пасля аналагічнай акцыі В.Сіўчык займаўся маніторынгам судовых працэсаў над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі.

Апошнія навіны