BE RU EN

У Тайландзе разглядаюць справу «гандляра смерцю» Віктара Бута

  • 10.10.2008, 8:56

Крымінальны суд Тайланда ў пятніцу разгледзіць справу расейца Віктара Бута, затрыманага тут у сакавіку 2008 па падазроне ў гандлі зброяй.

Плануецца, што справа расейскага бізнэсмэна па запыце адвакатаў будзе заслуханая на прадмет законнасці арышту падабароннага і яго ўтрымання пад вартай. Раней бізнэсмэн заявіў, што "не лічыць сябе вінаватым", а ягоная "справа цалкам сфабрыкаваная амерыканскім бокам".

Нагадаем, Віктар Бут быў затрыманы па падазрэнні ў гандлі зброяй 6 сакавіка 2008 года ў Бангкоку, куды прыбыў у якасці турыста, а праз месяц арыштаваны па часовым ордэры, выдадзеным на падставе пазоўнай заявы федэральнага акруговага суду ЗША у Нью-Ёрку. ЗША вінавацяць Бута ў незаконным гандлі зброяй, у тым ліку, у пастаўках узбраенняў калумбійскай групоўцы "Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі", і дамагаюцца ягонай экстрадыцыі. У ЗША яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Віктар Бут, абвінавачваны ў гандлі зброі краінам-ізгоям і тэрарыстам, таксама служыў афіцэрам у беларускім горадзе Віцебску.

Апошнія навіны