Нацбанк зноў падвышае стаўку рэфінансавання
- 10.10.2008, 9:55
Нацыянальны банк Беларусі з 15 кастрычніка падвышае стаўку рэфінансавання з 10,5% да 10,75% гадавых.
Гэта прадугледжана пастановай упраўлення Нацбанка Беларусі, тэкст якога мае агенцтва "Інтэрфакс-Захад".
Цяперашняе значэнне стаўкі рэфінансавання - 10,5% гадавых - дзейнічае ў Беларусі з 13 верасня.
Нацбанк Беларусі ўжо двойчы сёлета падвышаў стаўку рэфінансавання, кожны раз - на 0,25 адсоткавага пункта.
Афіцыйна ўзровень інфляцыі ў Беларусі ў студзене-жніўні 2008 года склаў 8,2%, рэальна – значна вышэй.
Як паведамлялася раней, Нацбанк Беларусі не выключае падвышэнне стаўкі рэфінансавання да канца 2008 года да 11-14% гадавых.