Сукач: У Менску інтэрнэт ужо таннейшы, чым у Маскве
- 10.10.2008, 10:06
Учора ў Менску на канферэнцыі "Дзелавы Інтэрнэт" правайдэры абмяркоўвалі пытанне кошту паслугаў доступу ў Інтэрнэт для спажыўцоў.
Кажучы аб кошце паслугаў шырокапалоснага доступу, дырэктар кампаніі "Атлант Тэлекам" - аднаго з вядучых Інтэрнэт-правайдэраў на беларускім рынку Ігар Сукач сказаў, што ў Менску інтэрнэт ужо фактычна таннейшы чым у Маскве. Па ягоных словах, у Беларусі самы танны пакет можна набыць менш чым за 15 у.е., тады як у Маскве - прыкладна за 18 у.е . Вядома - гэта не аналаг. У расейскай сталіцы за гэтыя грошы можна атрымаць больш паслугаў, значна больш высокую хуткасць перадачы дадзеных і г.д (у прыватнасці, "Корбіна-тэлекам" прапаноўвае за 18.у.е. у месяц анлім на хуткасці 2,5 Мбіт/з). Але гэта пытанне будучыні, перакананы Сукач.
Ён адзначыў, што на паніжэнне кошту ўплываюць не толькі глыбіня пранікнення Інтэрнэту ў краіне, колькасць абанентаў, але і рэсурсная база.