BE RU EN

Па Менску будуць курсіраваць перасоўныя наркалагічныя пункты

  • 10.10.2008, 12:00

З панядзелка ў кожным раёне Менска пачнуць працаваць перасоўныя наркалагічныя пункты, паведамляе агенцтва “Менск-навіны”.

У іх супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць кіроўцаў на наяўнасць алкаголю ў крыві. Такія мерапрыемствы звязаныя з Адзіным днём прафілактыкі п'янства і алкагалізму, які пройдзе ў Менску 16 кастрычніка.

Таксама даішнікі будуць раздаваць улёткі з інфармацыяй аб адміністрацыйнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні правілаў, у тым ліку кіраванне машынамі ў стане алкагольнага ап'янення. Напярэдадні 16 кастрычніка дарожныя інспектары распавядуць аб шкодным уздзеянні алкаголю ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і аўтагаспадарак горада.

Акрамя таго, як паведамляе сайт “Автоweb”, 16 кастрычніка па горадзе будуць курсіраваць "маршруты цвярозасці": пасажыры грамадскага транспарта змогуць праслухаць аўдыёлекцыі аб шкодзе п'янства і аб наступствах кіравання аўтамабілем у нецвярозым стане.

Апошнія навіны