BE RU EN

У Беларусі за прастытуцыю будуць саджаць пад арышт

  • 10.10.2008, 12:46

Папраўкі ў законы Беларусі па пытаннях супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі прынятыя ў другім чытанні «палатай прадстаўнікоў» «нацыянальнага схода».

«Дадзеным законапраектам прадугледжваецца ўзмацненне жорсткасці крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за нелегальную міграцыю, распаўсюджванне рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі», - заявіў, выступаючы ў парламенце, сябра камісіі па нацыянальнай бяспецы Ўладзімір Баршчоў.

У прыватнасці, па ягоных словах, закон «Аб правах дзіцяці» дапаўняецца палажэннем, у адпаведнасці з якім пасады, звязаныя з ажыццяўленнем выхаваўчых і вучэбных функцый у адносінах дзяцей, а таксама іншыя пасады, звязаныя са сталай працай з дзецьмі, «не могуць займаць асобы, якія раней здзяйснялі злачынствы супраць полавай недатыкальнасці або полавай свабоды», паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

У.Баршчоў таксама адзначыў, што ў Крымінальным кодэксе ў асобны артыкул вылучаныя склады злачынстваў, датычныя вырабу і распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з малюнкам непаўнагадовага, «дзе таксама прадугледжаныя больш цвёрдыя санкцыі за здзейсненыя злачынствы».

Акрамя таго, заявіў «дэпутат», у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уносіцца папраўка, якая прадугледжвае «за занятак прастытуцыяй такую адказнасць як адміністрацыйны арышт».

Апошнія навіны