BE RU EN

Расейскія МіГі ў небе над Беларуссю

  • 10.10.2008, 14:47

Лётчыкі на вучэнні «Восень-2008» створаць беларуска-расейскую ўдарную авіяцыйную групіроўку і прызямляцца на аўтастраду Берасце-Масква. Падрыхтоўка да манеўраў ужо завяршаецца.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, на аэрадромны ўчастак дарогі недалёка ад горада Івацэвічы разам з вопытнымі лётчыкамі прызямляцца і маладыя пілоты. Яны прайшлі навучанне ў класе лётнай падрыхтоўкі, затым на трэнажорах, а зараз на максімальна нізкай вышыні здзяйсняюць прыкідачныя пралёты над шашой.

На беларускіх авіябазах рыхтуюцца прыняць самалёты расейскіх ваенна-паветраных сілаў. Сюды перабазуюцца 12 лятальных апаратаў і каля 300 расейскіх вайскоўцаў. На перыяд вучэння ў Лідзе будзе створаная сумесная ўдарная авіяцыйная групіроўка. Лётчыкі з расейскай базы ў Бутурлінаўцы ўжо не адчуваюць сябе тут гасцямі. Больш за 10 гадоў расейцы з'яўляюцца пабрацімамі лідскіх авіятараў.

Апошнія навіны