Шэйман і Нявыглас выведзеныя са складу Савета бяспекі
- 10.10.2008, 18:02
Указам Аляксандра Лукашэнкі № 551 ад 7 кастрычніка 2008 года ўнесеныя змены ў персанальны склад Савета бяспекі Беларусі.
Са складу Савета бяспекі выключаныя былы міністр фінансаў Мікалай Корбут, цяперашні кіраўнік Канстытуцыйнага суду Пётр Міклашэвіч, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Невыглас і былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман.
Замест іх у склад Савета бяспекі ўведзеныя генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, старшыня Камітэта дзяржбяспекі Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, міністр фінансаў Андрэй Харкавец.
Уключаны ў склад Савета бяспекі як кіраўнік КДБ Юры Жадобін зараз з'яўляецца дзяржсакратаром Савета бяспекі.
Нагадаем, што Віктар Шэйман і Генадзь Невыглас былі знятыя са сваіх пасадаў Аляксандрам Лукашэнкам пасля таго, як у Менску падчас афіцыйнага Дня незалежнасці прагрымеў выбух.