BE RU EN

Парламентарыі Фінляндыі раскрытыкавалі заляцанні Стуба да беларускага дыктатара

  • 11.10.2008, 15:39

Дэпутаты парламента Фінляндыі жорстка раскрытыкавалі выказванні міністра замежных спраў гэтай краіны, дзейснага старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Аляксандэра Стуба падчас візіту ў Менск 7 кастрычніка. Аб гэтым, як перадае БелаПАН, паведаміла ў пятніцу фінская газета Helsingin Sanomat.

9 кастрычніка А.Стуб адказваў на пытанні фінскіх дэпутатаў. У прыватнасці, ён адзначыў, што асноўнай думкай ягоных перамоваў у беларускай сталіцы было тое, што "выбары, якія прайшлі, не былі праўдзівымі і справядлівымі". Акрамя таго, кіраўнік МЗС Фінляндыі паднімаў пытанні адмены смяротнага пакарання, "большай свабоды для партый, СМІ і НДА".

У адказ на прагучалыя падазроны, што ягоны візіт у Беларусь павінен быў змякчыць пазіцыю Расею, якая незадаволеная ягонай дзейнасцю ў АБСЕ, А.Стуб паказаў, што з такой фармулёўкай "вельмі складана пагадзіцца". Міністр адзначыў, што беларускія ўлады "запрасілі назіральнікаў АБСЕ, акрамя таго, выбарчая кампанія прайшла трохі лепш, чым раней".

Па словах А.Стуба, АБСЕ "вырашыла не спрабаваць ізаляваць Беларусь, але пачаць пакрокавае супрацоўніцтва".

Датычна гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкай, фінскі міністр адзначыў, што, як толькі ён стаў крытыкаваць адносіны ўладаў да апазіцыі і ўжыванне смяротнага пакарання, "тэлевізійныя камеры адразу ж унеслі".

У гутарцы з журналістамі ў Менску А.Стуб заявіў, што "час разглядаць ролю Беларусі ў міжнароднай супольнасці і яе дзейнасць у Еўропе з новай перспектывы. І тое, што мы бачым сёння, — гэта першыя крокі Беларусі ў верным напрамку".

Старшыня АБСЕ адзначыў, што "ніколі не верыў у ізаляцыю, але ў супрацоўніцтва". Па ягоных словах, перамовы з кіраўніком МЗС Сяргеям Мартынавым і Аляксандрам Лукашэнкай былі "станоўчымі і канструктыўнымі". "Галоўная думка — гэта неабходнасць адкрыць новую старонку ў гісторыі нашых адносін", — заявіў А.Стбб.

Апошнія навіны