«Дарыда» страйкуе
- 13.10.2008, 12:34
Ждановіцкая футбольная каманда «Дарыда» байкатавала дамашні матч з «Гранітам». Аб гэтым паведамляе «Прэсбол».
Тым не менш, каманда з Мікашэвічаў прыбыла ў Кунцаўшчыну, роўна як суддзі, інспектар і прадстаўнікі АБФФ.
Прачакаўшы дзве гадзіны (стадыён быў зачынены на замок, а на ўваходзе на арэну вісеў плакат "Вярніце тры ачкі за "Нёман"), госці раз'ехаліся па дамах. Дысцыплінарны камітэт АБФФ, які адбудзецца на наступным тыдні, хутчэй за ўсё, прысудзіць перамогу "Граніту".