Глеб не згуляе супраць зборнай Англіі
- 13.10.2008, 12:40
Капітан зборнай Беларусі Аляксандр Глеб не зможа згуляць у матчы адборачнага цыклу чэмпіяната свету 2010 года супраць каманды Англіі, які адбудзецца ў сераду, 15 кастрычніка, у Менску.
Хаўбэк так і не паспеў аднавіцца пасля траўмы галенастопа. "Цяпер Глеб знаходзіцца ў распалажэнні "Барселоны" і не дапаможа нам у матчы з ангельцамі. Гэта з'яўляецца нашай самай вялікай праблемай", — прыводзіць словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Бернда Штанге інтэрнэт-выданне Goal.