BE RU EN

Качыньскі: Найперш мусяць быць гарантыі рэальных зьменаў, і толькі пасьля — саступкі

  • 14.10.2008, 9:00

На думку прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, місія кіраўніка польскага МЗС Радаслава Сікорскага у Беларусі скончылася канфузам.

Параза Сікорскага палягае на тым, што пасьля ягонай паездкі ў Беларусь ніводнага прадстаўніка апазыцыі — кажу гэта з пэўнымі скаротамі — у парлямэнце няма», — заявіў Качыньскі ў гутарцы з польскімі журналістамі.

Ён падкрэсьліў, што «разьлічвае на перамены ў Беларусі», але — у ягоным меркаваньні — найперш мусяць быць гарантыі рэальных зьменаў зь беларускага боку і толькі пасьля — саступкі, паведамляе “Наша Ніва”.

Апошнія навіны