«Дарыду» пакаралі за страйк
- 15.10.2008, 8:56
14 кастрычніка ў Доме футбола адбылося паседжанне дысцыплінарнага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», якое было прысвечанае зрыву матча вышэйшай лігі паміж «Дарыдай» і «Гранітам». Гульня павінная была адбыцца 12 кастрычніка, але «Дарыда» на поле не выйшла.
У выніку дысцыплінарны камітэт прыняў рашэнне залічыць «Дарыдзе» тэхнічную паразу з лікам 0:3 і аштрафаваць клуб на 500 базавых велічынь.
Дырэктар клуба Яўген Шабуня дыскваліфікаваны на паўгады і аштрафаваны на 50 базавых велічынь. На такі ж тэрмін дыскваліфікаваны і генеральны дырэктар «Дарыды» Уладзімір Дзялендзік, які атрымаў да таго ж 100 базавых велічынь штрафу. Пры гэтым варта ўлічваць, што Дзялендзік 13 кастрычніка склаў з сябе паўнамоцтвы гендырэктара клуба, якія ажыццяўляліся на грамадскіх пачатках.
Галоўнаму трэнеру «Дарыды» Уладзіміру Бразоўскаму «за саўдзел у наўмысным у зрыве правядзення чарговага матча чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па футболе» вынесенае папярэджанне. Такая ж мера ўжытая і да футбалістаў клуба, чые подпісы стаялі пад зваротам ФК «Дарыда» ў БФФ.
У выпадку паўторнага зрыва «Дарыдай» правядзення футбольнага матча дысцыплінарны камітэт будзе замаўляць перад выканкамам Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» аб выключэнні клуба з ўдзельнікаў чэмпіяната Беларусі.