Беларусы кінуліся скупляць валюту
- 15.10.2008, 10:05
Насельніцтва Беларусі павялічыла набыццё ў банкаў наяўнай валюты ў студзене-верасні па папярэдніх дадзеных, на 17% у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года.
Набыццё валюты павялічылася да эквівалента 4,36 мільярда даляраў супраць 3,725 мільярда даляраў год таму. Аб гэтым агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведамілі ва Ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі (НББ).