BE RU EN

У Азербайджане праходзяць прэзідэнцкія выбары

  • 15.10.2008, 10:26

Па ўсёй тэрыторыі Азербайджана адкрыліся выбарчыя ўчасткі ў сувязі з праходзячымі ў рэспубліцы ў сераду прэзідэнцкімі выбарамі.

Грамадзяне абяруць прэзідэнта Азербайджана з сямі кандыдатаў.

У выбарах удзельнічаюць старшыня кіруючай партыі "Ені Азербайджан" (Новы Азербайджан), цяперашні прэзідэнт Ільхам Аліеў, старшыня партыі "Умід", дэпутат парламента Ігбал Агазадэ, старшыня партыі "Вялікае тварэнне", дэпутат Фазіль Газанфароглу, старшыня партыі Адзінага народнага фронта Азербайджана, дэпутат Гудрат Гасангуліеў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Азербайджана Фуад Аліеў, старшыня партыі "Сучасны мусават" Хафіз Гаджыеў, а таксама беспартыйны самавылучэнец, былы намстаршыні апазіцыйнай партыі Народнага фронта Азербайджана Гуламгусейн Алібейлі.

Участкі для галасавання адкрытыя ў рэспубліцы з 8 да 19 гадзін па мясцовым часе. У сувязі з выбарамі дзень 15 кастрычніка абвешчаны ў Азербайджане непрацоўным.

Правам голаса ў Азербайджане валодаюць 4 млн 731,879 тыс. грамадзян, якія прагаласуюць на 5359 выбарчых участках у 125 акругах. Акрамя таго, 33 участкі адкрытыя ў дыпмісіях краіны за мяжой, дзе чакаецца ўдзел у галасаванні больш чым 10 тысяч грамадзян Азербайджана.

За ходам галасавання ў рэспубліцы назіраюць 45,7 тыс. мясцовых і больш за 1230 міжнародных назіральнікаў.

Міжнародныя назіральнікі прадстаўляюць прыкладна 60 міжнародных арганізацый і дзяржаў. Таксама ў ЦВК акрэдытаваліся больш за 90 прадстаўнікоў замежных СМІ.

Акрамя таго, ЦВК зарэгістраваў чатыры арганізацыі, якія праводзяць апытанне выбаршчыкаў пасля галасавання (exit-poll).

Маніторынгавы цэнтр "Ряй" (Меркаванне) праводзіць апытанне выбаршчыкаў на 500 выбарчых участках.

Асацыяцыя дапамогі развіццю грамадзянскай супольнасці ў Азербайджане сумесна з незалежным цэнтрам даследаванняў "ELS" праводзіць exit-poll на 800 участках.

Незалежны цэнтр дапамогі і кансультацый "За грамадзянскую супольнасць" праводзіць апытанне на 488 участках.

Па дзейсным заканадаўстве, выбары ў Азербайджане будуць лічыцца праведзенымі пры любой колькасці грамадзян, што прагаласавалі. Перамогу ў першым туры атрымлівае кандыдат, які набраў падчас галасаванняў больш за палову галасоў выаршчыкаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі.

Апошнія навіны