BE RU EN

Улады высяляюць нядбайных бацькоў, і іх жыццё здаюць у наём

  • 15.10.2008, 15:15

Менскія ўлады выкарыстоўваюць практыку здачы ў наём кватэраў нядбайных бацькоў дзеля кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне іх дзяцей.

Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні Менскай гарадской камісіі па справах непаўнагадовых Алена Герасіменка сёння на прэс-канферэнцыі, каментуючы ход рэалізацыі ў сталіцы дэкрэта №18.

Паводле яе словаў, у гэтым годзе нядбайныя бацькі, абавязаныя кампенсаваць выдаткі дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, выселеныя з 7 кватэраў. Гэтыя кватэры знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці, і чатыры з іх ужо здаюцца па дамове найму, паведамляе агенцтва БелТА.

Кажучы аб тым, куды перасяляюцца гора-бацькі, Алена Герасіменка адказала, што ў Менску складзены банк дадзеных жылых памяшканняў, якія могуць давацца такім людзям у выпадку высялення іх у судовым парадку.

"Кватэры гора-бацькоў, вядома ж, знаходзяцца ў дрэнным стане, і часцяком рамонт у іх каштуе даражэй за ўтрыманне дзіцяці на дзяржзабеспячэнні", - сказала яна.

Таму зараз на узроўні ўрада абмяркоўваецца магчымасць правядзення рамонта ў такіх кватэрах за кошт асабістых сродкаў чалавека, які будзе здымаць гэтае жытло.

Станоўчым момантам у такой практыцы Алена Герасіменка назвала захаванне кватэраў за дзецьмі нядбайных бацькоў, якія знаходзяцца ў інтэрнатных установах. "Пасля дасягнення 18-годдзя хлопец ці дзяўчына можа вярнуцца ў кватэру сваіх бацькоў, і яна будзе ўжо не ў такім дрэнным стане", - дадала намеснік старшыні Менскай гарадской камісіі па справах непаўнагадовых.

Апошнія навіны